Перайсці да зместу

Махамед Алі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баксёр
Махамед Алі
Muhammad Ali
Агульная інфармацыя
Мянушка «Найвялікі» (англ.: «The Greatest»),
«Народны чэмпіён» (англ.: «The People's Champion»)
Грамадзянства Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Дата нараджэння 17 студзеня 1942(1942-01-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 2016(2016-06-03)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Пражыванне Луісвіл, Кентукі
Вагавая катэгорыя цяжкая (звыш 90,892 см)
Стойка правабаковая
Рост 191 см
Размах рук 203 см
Прафесійная кар’ера
Першы бой 01960-10-29 29 кастрычніка 1960
Апошні бой 01981-12-11 11 снежня 1981
Колькасць баёў 61
Колькасць перамог 56
Перамог накаўтам 37
Паражэнняў 5
Нічыіх 0
ali.com
Паслужны спіс (boxrec)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Махамед Алі (англ.: Muhammad Ali; народжаны Касіус Маркелус Клэй, англ.: Cassius Marcellus Clay; 17 студзеня 1942 — 3 чэрвеня 2016) — амерыканскі баксёр.

Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1960 года ў паўцяжкай вазе. Шматразовы чэмпіён свету сярод прафесіяналаў (у 1964—1978) у цяжкай вазе. «Рукі працуюць, бачаць вочы. Пырхай як матылёк, джаль як пчала» — гэтая тактычная схема, прыдуманая Алі, была пазней узятая на ўзбраенне многімі баксёрамі ва ўсім свеце. У 1999 годзе Sports Illustrated і the BBC назвалі Алі «спартсменам стагоддзя».

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Касіус Марсэлус Клей нарадзіўся ў 1942 г. у Луісвіле. У 1964 г. памяняў імя на Махамед Алі. На піку кар’еры адмовіўся праходзіць службу ў войску ЗША, пасля чаго быў пазбаўлены ўсіх тытулаў і адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах больш чым на тры гады. Пасля вяртання ў спорт вярнуў сабе званне чэмпіёна свету. Па завяршэнні спартыўнай кар’еры займаўся грамадскай і дабрачыннай дзейнасцю, быў Паслом добрай волі ЮНІСЕФ.

Шмат гадоў цярпеў ад хваробы Паркінсона. Памёр у бальніцы Фінікса ў 2016 г.

Зноскі

  • Anthony O. Edmonds. Muhammad Ali: a biography. — Greenwood: Greenwood biographies, 2006. — 125 с. — ISBN 0-313-33092-1.